3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Лондан перадасць Кіеву 650 шматцэлевых ракет Martlet
Вялікабрытанія паставіць Украіне 650 шматцэлевых ракет Martlet на суму больш за 210 млн долараў. Новы пакет дапамогі анансаваны напярэдадні сустрэчы заходняй кантактнай групы па ваенным садзейнічанні Кіеву на амерыканскай авіябазе Рамштайн у Германіі.
Чакаецца, што дадатковую партыю ракет Лондан перадасць Кіеву да канца года для ўмацавання СПА. Першыя згадванні аб прымяненні гэтых ракет ва Украіне з'явіліся яшчэ ў 2022-м, дакладная колькасць не раскрывалася. Вытворца Martlet пазіцыянуе ракеты як боепрыпасы самага шырокага спектра прымянення. Маса яе баявой часткі - 3 кг, далёкасць палёту - 8 км.















