3.87 BYN
2.76 BYN
3.21 BYN
Масавы расстрэл у ЗША
Чарговы масавы растрэл - зараз у амерыканскім горадзе Рычманд. Стрэлы прагучалі падчас выпускной цырымоніі ў мясцовай гугеноцкай сярэдняй школе. Забітыя два чалавекі, яшчэ пяцёра параненыя.
Вядома, што напад здзейсніў 18-гадовы малады чалавек: паліцыі яго удалося затрымаць неўзабаве пасля таго, як ён збег з месца злачынства. Матывы забойцы не паведамляюцца.
Сёлета колькасць масавых расстрэлаў у Злучаных Штатах рэкордная - на траціну пераўзыходзіць паказчыкі мінулага года. Эксперт розуму не дабіраюць, што гэтаму прычынай: магчыма, агульны рост крымінальнасці амерыканскага грамадства, але не выключана таксама, што размова ідзе аб новай сацыяльнай псіхадэміі.















