3.75 BYN
2.93 BYN
3.42 BYN
Мядзведзь прабраўся на склад гасцініцы, наеўся шакаладу і захраснуў
Кур'ёзны выпадак адбыўся на архіпелагу Шпіцберген. Галодны белы мядзведзь прабраўся на склад адной з гасцініц. Там ён наеўся шакаладу і разбіў некалькі бутэлек з віном. Але застацца незаўважаным не атрымалася - дзверы склада зачыніліся. Тады драпежнік палез у акно, але захраснуў. Супрацоўніца гатэля першая ўбачыла белага мядзведзя ў акне і выклікала ратавальнікаў. Пачуўшы шум верталёта, зладзюжка самастойна вырваўся з аконнага праёма і пабег да мора.