3.69 BYN
2.99 BYN
3.46 BYN
Мексіканская федэральная паліцыя выявіла булкі з какаінам
Мексіканская федэральная паліцыя, якая працуе ў Міжнародным аэрапорце горада Гвадалахара, выявіла больш за тузін булачак з наркотыкам. Іх планавалася вывезці ў грузавым адсеку аднаго з самалётаў у Каліфорнію. У кожнай з булачак было спакавана па 120 грамаў какаіну. Дарэчы, рыначны кошт аднаго грама ў ЗША каля 150 долараў. Па словах паліцыі, невялікія партыі наркотыкаў за апошнія месяцы затрымлівалі ў аэрапорце Гвадалахары ўжо некалькі разоў.