3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Метэарыт упаў на паўднёвым усходзе Турцыі
Жыхары мінімум пяці правінцый Турцыі сталі відавочцамі падзення буйнога метэарыта. Яркі аб'ект, што згарэў у атмасферы, упаў на паўднёвым усходзе рэспублікі. Па меры набліжэння да Зямлі метэор раскалоўся на некалькі частак, пасля яркай успышкі неба над Турцыяй ізноў стала зусім цёмным.
Нагадаем, у канцы жніўня такую з'яву назіралі і жыхары Іркуцкай вобласці Расіі. Відавочцы распавялі пра моцнае свячэнне. Да Зямлі нябеснае цела не даляцела (яно згарэла ў атмасферы).















