3.71 BYN
3.00 BYN
3.41 BYN
Паміж ЗША і ААЭ наспеў раскол
Вашынгтон працягвае псаваць адносіны. Гэтым разам сур'ёзны раскол наспеў паміж ЗША і Аб'яднанымі Арабскімі Эміратамі, інфармуе амерыканскае выданне Hill.
За апошнія два гады вышэйшыя члены амерыканскага кіраўніцтва двойчы спрабавалі наладзіць адносіны. Байдэн летась наведваў аравійскі горад Джыда і паралельна запрашаў кіраўніка Арабскіх Эміратаў у ЗША. Але лідар Эміратаў запрашэнне не прыняў, замест яго з візітам у ЗША адправіўся яго брат.
Журналісты падкрэсліваюць, разлад у адносінах Вашынгтона і Абу-Дабі доўжыцца ўжо каля дзесяці гадоў. Прычынай для напружанасці паслужыла таемная ядзерная здзелка з Іранам пры прэзідэнцтве Абамы. Пазней пры Трампе і Байдэне ў дачыненні Арабскіх Эміратаў уводзіліся абмежавальныя меры.