Мінск удастоены прэміі "Горад дружбы" за выдатнае партнёрства з Кітаем
Аўтар:Рэдакцыя news.by
"Горад дружбы" - такой прэміі беларуская сталіца ўдастоена за выдатнае партнёрства з Кітаем. Узнагароду ўручылі на міжнароднай канферэнцыі "Гарады дружбы Кітая", якая ў гэтыя дні праходзіць у Паднябеснай.
Акцэнт зроблены на ўмацаванні сувязяў для агульнага развіцця, праектах па экалогіі, культурнай спадчыне і "разумных" тэхналогіях.
Сёлета Мінск і Пекін адзначаюць 10-годдзе з дня ўстанаўлення пабрацімскіх адносін. За гэты час рэалізаваны многія двухбаковыя праекты ў рамках ініцыятывы "Адзін пояс - адзін шлях", расце тавараабарот і супрацоўніцтва ў сферы прамысловай кааперацыі, у адукацыйнай сферы паміж ВНУ. Сталіцы нашых краін звязваюць рэгулярныя прамыя авіярэйсы.







