3.83 BYN
2.81 BYN
3.26 BYN
Місія АДКБ накіруецца ў Арменію для ацэнкі сітуацыі
Арганізацыя Дагавора аб калектыўнай бяспецы накіроўвае ў Арменію місію для ацэнкі сітуацыі пасля эскалацыі на мяжы з Азербайджанам. Такое рашэнне прынята па выніках пазачарговага пасяджэння АДКБ, скліканага па ініцыятыве Ерэвана. Узначаліць місію генеральны сакратар арганізацыі Станіслаў Зась. Таксама Савет калектыўнай бяспекі АДКБ узгадніў стварэнне рабочай групы для пастаяннага маніторынгу сітуацыі ў зоне сваёй адказнасці.















