3.68 BYN
3.01 BYN
3.41 BYN
Магутны пажар знішчыў частку небаскроба ў ААЭ
Магутны пажар адбыўся ў шматкватэрным жылым доме ў горадзе-эміраце Аджман. Агонь ахапіў усе паверхі. У выніку адзін бок будынка амаль поўнасю згарэў. Дзякуючы намаганням пажарных брыгад узгаранне ліквідавалі. Што стала яго прычынай, пакуль не ўдакладняецца. Верагодна, распаўсюджванню агню паспрыяла спякота - зараз тэмпература ў Эміратах не апускаецца ніжэй за 35 градусаў нават ноччу.