3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Мусонныя дажджы ў Непале забралі жыцці амаль 200 чалавек
Жудасныя кадры разгулу стыхіі прыходзяць з Непала. У выніку мусонных дажджоў там загінулі ўжо 190 чалавек. Згодна з паведамленнямі мясцовых СМІ, больш за ўсё смерцяў зафіксавана ў правінцыі Лумбіні - 36 ахвяр. Пацярпелых у выніку апоўзняў і паводак - звыш 200.
Пры гэтым эксперты прагназуюць, што ў некалькіх рэгіёнах ліўні могуць прадоўжыцца. Вялікая вада нанесла сур'ёзны ўрон інфраструктуры. Затоплены і разбураны сотні дамоў, кароўнікі, масты, школы і ўрадавыя будынкі.















