3.86 BYN
2.77 BYN
3.23 BYN
На Батумі абрынуўся магутны ўраган
Магутны ўраган у Грузіі. У Батумі моцная бура разбурыла дахі дамоў, вырывала дрэвы і валіла рэкламныя канструкцыі. З-за магутных парываў ветру самалёты з цяжкасцю заходзілі на пасадку.
Паводле папярэдніх звестак, ахвярай стыхіі стаў адзін чалавек - на яго машыну ўпала дрэва, удакладняюць мясцовыя СМІ. Відавочцы адзначаюць, што такіх прыродных катаклізмаў не бачылі ўжо шмат гадоў.
Згодна з прагнозамі, шторм у Грузіі будзе бушаваць яшчэ некалькі дзён.















