3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
На Блізкім Усходзе не перастаюць абменьвацца залпамі
Бакі канфлікту на Блізкім Усходзе не перастаюць абменьвацца залпамі. Некалькі ізраільскіх гарадоў падвергнуліся атацы з боку ХАМАСа і "Хезбалы". У адказ былі нанесеныя ўдары па тэрыторыі Лівана і сектары Газа.
У Ліване зафіксаваны прылёт па мясцовым штабе ААН - зараз прадстаўнікі арганізацыі спрабуюць высветліць, хто стаіць за гэтым. У выніку абвостраных баявых дзеянняў колькасць загінуўшых у сектары Газа палесцінцаў перавысіла 2,7 тыс. чалавек, паранена больш як 10 тыс. З ізраільскага боку зафіксавана больш як 1,4 тыс. ахвяр і яшчэ 3,5 тыс. пацярпелых.
Больш як 600 тыс. грамадзян Палесціны эвакуіраваныя з поўначы сектара Газа на поўдзень. У ЦАХАЛ растлумачылі, што пасля праверкі эвакуацыі мірных жыхароў Ізраіль пачне буйныя баявыя дзеянні. Раніцай у Газу прыбудзе першая партыя гуманітарнай дапамогі, а з 9 раніцы ўсе замежныя грамадзяне змогуць пакінуць рэгіён праз КПП "Рафах" для перамяшчэння ў Егіпет.















