3.69 BYN
3.00 BYN
3.47 BYN
На Шанхай абрынуўся дванаццаты сёлета тайфун "Джандары"
Хуткасць ветру дасягае больш як 28 метраў за секунду - гэта 10 балаў. Улады аб'явілі аранжавы - перадапошні - узровень небяспекі. Больш за 130 000 чалавек былі эвакуіраваныя і знаходзяцца ў сховішчах. Жыхарам і гасцям горада раяць быць пільнымі і акуратна перасоўвацца па горадзе, не наведваць месцы, у якіх можа збірацца вада.