3.87 BYN
2.76 BYN
3.21 BYN
На Сіцыліі вывяргаецца вулкан Этна
Магутнае вывяржэнне вулкана Этна адбываецца на Сіцыліі. Аэрапорт суседняга з агнядышнай гарой горада Катанія закрыты на нявызначаны тэрмін. Аўтамагістралі пад шчыльным слоем попелу. Сілу вывяржэння дакладна вызначыць не дазваляюць умовы надвор’я. Этна з'яўляецца найбольш актыўным вулканам Еўропы. І сама Сіцылія застаецца рэгіёнам, дзе назіраецца надзвычай высокая сейсмічная актыўнасць: у XVII стагоддзі Катанія была практычна сцёртая з зямлі падземнымі штуршкамі, ды і зараз моцныя землетрасенні фіксуюцца там штогод.















