3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
На ваенным складзе пад Чарнігавам прагрымеў выбух
Звестак наконт ахвяр пакуль няма. Інцыдэнт адбыўся недалёка ад горада Ічня літаральна некалькі гадзін таму. Тэрыторыя арсенала складае амаль 700 гектараў. Па ўсёй вобласці і ўздоўж граніцы з Расіяй увялі абмежавальныя меры. У радыусе 20 кіламетраў спынілі рух цягнікоў і аўтамабіляў. Таксама закрыта паветраная прастора. Паводле звестак Дзяржслужбы Украіны па надзвычайных сітуацыях, эвакуіраваны каля 10 тысяч чалавек. Разгорнуты спецштаб ліквідацыі.















