3.71 BYN
2.91 BYN
3.38 BYN
У Турцыі адбылося новае землетрасенне
На поўдні Турцыі адбылося новае землетрасенне магнітудай 4,7. Інфармацыя аб пацярпелых і разбурэннях не паступала. Экстранныя службы заявілі, што сур'ёзных праблем з-за штуршкоў не назіраецца, аднак выратавальныя атрады прыведзены ў стан гатоўнасці. А вось у горадзе Шанлы-Урфа абваліўся 7-павярховы дом, які раней моцна пацярпеў пры лютаўскім землетрасенні. Спецыялісты з дапамогай тэхнікі вызначаюць, ці ёсць людзі пад заваламі.















