3.69 BYN
3.00 BYN
3.49 BYN
На паўднёвым захадзе Японіі вывяргаецца вулкан Сімаэ
Ён выкінуў слуп дыму і попелу на вышыню больш за дзве з паловай тысячы метраў. Распаленыя камяні з яго кратара разлятаюцца больш чым на кіламетр, паведамляе ТАСС. Вакол вулкана - забароненая зона радыусам тры кіламетры. Верагодны выкід лавы. Вышыня вулкана Сімаэ амаль паўтары тысячы метраў. Апошні раз ён вывяргаўся ў красавіку, тады з-за дыму і попелу былі адменены і затрыманы дзясяткі рэйсаў.