3.69 BYN
3.00 BYN
3.49 BYN
Парушэнне хуткаснага рэжыму стала прычынай буйной аварыі ва Украіне
На трасе Кіеў - Чоп у Жытомірскай вобласці маршрутны аўтобус урэзаўся ў грузавік з паўпрычэпам. У выніку аварыі загінулі 10 чалавек. Медыкі працягваюць змагацца за жыцці яшчэ 4-х пасажыраў. Іх стан - вельмі цяжкі. Яшчэ шасцёра чалавек атрымалі траўмы. Сярод пацярпелых - дзеці. Па факце аварыі ўзбуджана крымінальная справа. Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка выказаў шчырыя спачуванні сем'ям загінуўшых.