3.84 BYN
2.80 BYN
3.26 BYN
НАТА адпрацоўвае сцэнарый ядзернай вайны
НАТА разгортвае ваенныя вучэнні "Стойкі поўдзень" па прымяненні еўрапейскіх ядзерных сіл. 14 краін - удзельніц альянсу адпрацоўваюць сцэнарый ядзернай вайны.
Як паведамляе брытанская Daily Mail, амерыканскія далёкія бамбардзіроўшчыкі B-52 і дзясяткі іншых ваенных самалётаў павінны будуць праляцець над Вялікабрытаніяй, Бельгіяй і Паўночным морам. Гэтыя вучэнні неабходныя нібы для прадухілення ядзернай атакі з боку Расіі. Манеўры прадоўжацца да 30 кастрычніка. Хаця НАТА і папярэдзіла, што сапраўдныя ядзерныя бомбы падвешвацца на самалёты не будуць, жыхары Еўропы рэзка крытыкуюць правядзенне маштабных вучэнняў.















