3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
НАТА адпрацуе сцэнарый магчымай расійскай атакі на Балтыцы
НАТА ўпершыню будзе адпрацоўваць рэакцыю на магчымы расійскі напад у Балтыйскім моры. Аб гэтым заявіў кіраўнік ВМС Германіі.
Двухтыднёвыя вучэнні альянсу пад назвай "Паўночнае ўзбярэжжа" пачнуцца 9 верасня. У іх прымуць удзел каля 30 судоў і больш 3 тыс. вайскоўцаў з усіх краін НАТА на Балтыйскім моры, а таксама Бельгіі, Канады, Нідэрландаў, ЗША, Францыі і Швецыі. У прыватнасці, Амерыка накіруе на вучэнні карабель даўжынёй 200 м, прызначаны для перавозкі і высадкі каля 800 марскіх пяхотнікаў. Падчас манеўраў будуць адпрацоўвацца дэсантныя аперацыі і ўдары з мора па сушы.















