3.87 BYN
2.76 BYN
3.21 BYN
НАТА правядзе найбуйнейшыя ваенна-паветраныя вучэнні ў сваёй гісторыі
У Германіі з сярэдзіны чэрвеня НАТА правядзе найбуйнейшыя ваенна-паветраныя вучэнні ў сваёй гісторыі. Air Defender 23, удзел у якіх прымуць 25 краін, 240 самалётаў і 10 тысяч салдат, лічацца, па задумцы Вашынгтона, паказчыкам гатоўнасці альянсу да любой пагрозы.
"Гаворка ідзе пра тое, каб паслаць моцны сігнал: у горшым выпадку мы не зможам абараніць сябе, - заявіў генерал-лейтэнант бундэсвера. - Мы дэманструем, што можам сабраць сілы на працягу некалькіх гадзін".
На ліпень запланаваны саміт таго ж псеўдаабарончага блока. Акцэнт - на ваенную канфрантацыю з Масквой. Паводле звестак агенцтва Рэйтэр, на саміце члены альянсу ўпершыню пасля заканчэння халоднай вайны прымуць дакументы, у якіх будзе падрабязна апісана магчымае ваеннае сутыкненне з Расіяй.















