3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Нямецкія фермеры штурмуюць Штутгарт
Нямецкія фермеры разгортваюць новыя акцыі пратэсту. На двухстах трактарах на некалькі гадзін спынілі рух на аўтабане, які вядзе ў сталіцу федэральнай зямлі Бадэн-Вюртэмберг Штутгарт.
Намаганнямі паліцыі затор быў ліквідаваны, але фермеры накіраваліся ў Штутгарт, дзе чакаецца прыбыццё больш як 2 тыс. трактароў на дэманстрацыю супраць адмены субсідый. На пад'ездах да горада таксама пробкі.
Нагадаем, раней у мэтах эканоміі ўлады ФРГ вырашылі пазбавіць фермераў скідак на дызель, а таксама падатковых ільгот.















