3.69 BYN
3.00 BYN
3.49 BYN
Нягледзячы на трагедыю, сёння газета "Кэпітал Газет" выйдзе
Рэпарцёр Чэйз Кук, які працуе ў адной з найстарэйшых газет у ЗША "Кэпітал Газет", створанай яшчэ ў 1727 годзе, нягледзячы трагедыю, запэўніў, што сёння газета выйдзе. Аб гэтым ён паведаміў у сваім "Твітары". Першая паласа свежага нумара прысвечаная загінуўшым падчас стральбы супрацоўнікам выдання. Трагедыя адбылася ў Анапалісе, сталіцы штата Мэрыленд. 5 чалавек - усе журналісты - загінулі, яшчэ 3 цяжка параненыя. Стралок, дарослы мужчына, які 6 гадоў таму абвінаваціў выданне ў паклёпе, але суд адмовіўся разглядаць яго іск, затрыманы. Вядома, што мужчына спецыяльна пашкодзіў свае пальцы, каб паліцыя не магла апазнаць яго па адпячатках. Аднак паліцыі атрымалася ўстанавіць яго асобу з дапамогай тэхналогіі распазнавання твараў. Паводле ацэнак назіральнікаў, гэта адно з самых смяротных нападзенняў на журналістаў у гісторыі Амерыкі.