3.71 BYN
2.91 BYN
3.38 BYN
Неспакойная ноч выдалася ў Тэль-Авіве
Дубінкі і вадамёты прымяніла паліцыя ў Тэль-Авіве для разгону праціўнікаў судовай рэформы. Мітынгоўшчыкаў спрабавала ўціхамірыць і конная паліцыя.
Паводле даных арганізатараў акцый пратэсту, напярэдадні па ўсёй краіне на вуліцы выйшлі каля 630 тысяч чалавек. Маніфестанты перакрывалі шашу і ўступалі ў сутычкі з паліцыяй. Усяго было затрымана 28 чалавек. Гэта ўжо 12-ты тыдзень пратэстаў супраць судовай рэформы. Законапраект абмяжуе ўплыў Вярхоўнага суда на працэс прыняцця базавых законаў, дазволіць парламентарыям аспрэчваць рашэнні гэтага суда і дасць ураду кантроль над працэдурай прызначэння суддзяў.















