3.83 BYN
2.82 BYN
3.28 BYN
Новая хваля COVID-19 у Германіі: успышка зафіксаваная сярод моладзі
Германію захліснула чацвёртая хваля каранавіруса. Паводле паведамленняў інстытута імя Роберта Коха, успышка COVID зафіксаваная сярод моладзі. За суткі ў краіне выяўлена звыш 9 тысяч новых выпадкаў заражэння. Адзначаецца, што хворыя падхапілі інфекцыю за мяжой. У 99 працэнтах выяўлены агрэсіўны штам "Дэльта". Нягледзячы на кампанію вакцынацыі, якая праводзіцца ў ФРГ, грамадзянам па-ранейшаму неабходна насіць ахоўныя маскі і выконваць сацыяльную дыстанцыю.















