3.87 BYN
2.76 BYN
3.21 BYN
Новая хваля масавых акцый пратэсту пракацілася па Ізраілі
Новая, ужо 30-я, хваля масавых акцый пратэсту прайшла ў Ізраілі. Сотні тысяч жыхароў краіны выйшлі на вуліцы выказаць сваю нязгоду з судовай рэформай, якую праводзіць урад на чале з Нетаньяху.
Найбуйнейшы мітынг адбыўся ў Тэль-Авіве, дзе найбольш моцныя апазіцыйныя настроі. Паводле звестак СМІ, гэты пратэст аб'яднаў больш за 170 тысяч удзельнікаў. Усяго ж прайшло 150 акцый па ўсёй краіне.















