3.82 BYN
2.77 BYN
3.21 BYN
Новая ўспышка COVID-19 у Пекіне
Мільены жыхароў Пекіна зноў вымушаны жыць ва ўмовах каранціну. Паводле апошніх звестак, у сераду ў сталіцы Кітая захварэў на COVID-19 яшчэ 31 чалавек, а за тыдзень - 137. Да гэтага ў Пекіне ўжо 57 дзен не было выпадкаў заражэння. Вірус час ад часу выяўлялі толькі ў прыезджых. Аэрапорты Пекіна сення адмянілі каля тысячы ўнутраных рэйсаў. Жыхарам кварталаў, якія знаходзяцца побач з рынкам, дзе была зафіксавана новая ўспышка каранавіруса, забаронена пакідаць свае дамы. Астатнім рэкамендуецца не выязджаць з горада.















