3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
Новае землетрасенне магнітудай 6,4 страсянула гэтай ноччу Інданезію
Падземныя штуршкі былі зафіксаваныя ля ўзбярэжжа вострава Ява. Загінулі як мінімум тры чалавекі, сярод іх 7-гадовы хлопчык. Стыхія прынесла шматлікія разбурэнні. Зараз у краіне працягваюцца выратавальныя аперацыі пасля серыі моцных землетрасенняў і цунамі, якія абрушыліся на Інданезію 28 верасня. Да гэтага часу амаль 700 чалавек лічацца прапаўшымі без вестак.
Тым часам серыя падземных штуршкоў абрынулася і на Папуа-Новую Гвінею. Аб ахвярах не паведамляецца. У Ціхім акіяне абвешчана пагроза цунамі.















