3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Новага міністра абароны Украіны падазраюць у карупцыі
Толькі прызначылі, а ўжо падазраюць у карупцыі. Рустэм Умераў без года тыдзень на пасадзе міністра абароны Украіны, а супраць яго ўжо ўзбуджаецца крымінальная справа. Адметна, што папярэдняга кіраўніка Мінабароны знялі з-за карупцыі. Маўляў, гэта можа пашкодзіць грашовым уліванням Захаду і пастаўкам зброі. Умерава, які напярэдадні назваў барацьбу з карупцыяй прыярытэтнай справай і толькі заняў сваю пасаду, абвінавачваюць… у ёй жа, аменавіта ў "злоўжыванні ўладай" і "ва ўчыненні дзеянняў, накіраваных на ўтойванне фактаў крадзяжу дзяржмаёмасці".















