3.84 BYN
2.80 BYN
3.26 BYN
Новы прэзідэнт Казахстана ўступіў на пасаду
Касым-Жамарт Такаеў, які перамог на выбарах, прынёс прысягу і ўступіў на пасаду прэзідэнта Казахстана.
Падчас галасавання, якое прайшло ў мінулую нядзелю, за Такаева аддаў свае галасы 81 працэнт выбаршчыкаў.
Новы прэзідэнт абяцае працягнуць рэфарматарскі курс. Ён плануе дабіцца канчатковага ператварэння Казахстана ў парламенцка-прэзідэнцкую рэспубліку з больш збалансаваным размеркаваннем паўнамоцтваў. Для таго, каб пацвердзіць нязменнасць знешнепалітычнага вектару краіны, свой першы візіт Такаеў здзейсніць у Маскву - ён прыбудзе ў Расію ўжо ў панядзелак.















