Новыя рэкорды: як паліўны крызіс у Еўропе разганяе цэны на гаручае
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Еўропу працягвае накрываць паліўны крызіс: цэны на АЗС б'юць рэкорды. Паводле даных Еўракамісіі, сярэдняя цана на дызель у ЕС дасягнула 2,23 еўра за літр.
Асабліва высокія цэны ў Даніі, Фінляндыі і Германіі - там паказчык набліжаецца да 3 еўра. Не далёка адышлі таксама Бельгія і Францыя. Цэны вар'іруюцца па краінах, але падаражэнне паліва становіцца агульнай праблемай Еўропы.
У цэлым, паводле аналізу Еўрастата, кошт гаручага ў ЕС у жніўні вырас больш чым на 23 % у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Самы высокі гадавы рост зафіксавалі ў Балгарыі, Літве, Фінляндыі, Германіі і Францыі.







