3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Сітуацыя на польска-ўкраінскай мяжы абвастрылася
Усяго тры гадзіны доўжылася галадоўка, аб'яўленая напярэдадні вечарам украінскімі дальнабойшчыкамі, якія сабраліся на ўездзе ў ЕС. Польскі бок абяцаў прапускаць па 7 фур за гадзіну замест адной, як планаваў раней. А гуманітарныя і ваенныя грузы павінны рухацца па-за чаргой. Украінцы, зрэшты, прыгразілі зноў аб'явіць галадоўку, калі палякі падмануць.
Сітцацыя напярэдадні моцна абвастрылася. Каб не дапусціць сутычак паміж вадзіцелямі, у справу ўмяшалася паліцыя, якая перагарадзіла шлях украінцаў да пратэстоўцаў. Між тым з польскага боку быў заблакіраваны яшчэ адзін КПП "Кракавец-Карчова".
Да акцыі далучыліся і славацкія перавозчыкі. Пачалі з пагранічнага пераходу "Вішне-Нямецке" - "Ужгарад", дзе ўжо сабраліся сотні грузавікоў.
Амаль праз месяц шукаць вырашэнне пагранічнага крызісу нарэшце пачала афіцыйная Варшава. Маравецкі заявіў, што звернецца ў Брусель з заклікам вярнуць для ўкраінскіх перавозчыкаў неабходнасць атрымліваць дазвол для ўезду ў Еўропу.















