3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
Чарговае пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы пройдзе сёння ў Мінску
Сёння ў Мінску пройдзе чарговае пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы па канфлікце на ўсходзе Украіны. На мінулай сустрэчы 19 верасня яе ўдзельнікі пацвердзілі поўную прыхільнасць выкананню мінскіх пагадненняў. І заклікалі бакі канфлікту выконваць перамір'е і прыкласці максімум высілкаў для пазбягання чалавечых ахвяр.
Спецпрадстаўнік АБСЕ Марцін Сайдзік нагадаў пра важнасць гуманітарнага размініравання тэрыторый Данбаса. Адзначым, учора трое дзяцей загінулі падчас выбуху супрацьпяхотнай міны ў Горлаўцы. Яшчэ адзін атрымаў цяжкія раненні. Падлеткі выпадкова знайшлі снарад ля закінутага дома.















