3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Чарговы этап абмену палоннымі паміж ХАМАС і ЦАХАЛ паспяхова завяршыўся
Чарговы этап абмену палоннымі паміж ХАМАС і ЦАХАЛ, нягледзячы на ўзаемныя пагрозы аднавіць ваенныя дзеянні, усё ж паспяхова завяршыўся. Позна ноччу на мяжу прыбылі 17 чалавек, якіх утрымлівалі ў падземных тунэлях сектара Газа. Сярод іх 13 ізраільцян і 4 тайцы. У сваю чаргу ў Газу даставілі аўтобусамі больш за сотню зняволеных з ізраільскіх турмаў. Гэта жанчыны, дзеці, а таксама арабская моладзь. ЦАХАЛ адмаўляўся прапускаць у анклаў 200 грузавікоў з гуманітарнай дапамогай. Гэта ледзь не стала падставай да аднаўлення ваенных дзеянняў. У выніку праблему ўдалося вырашыць. Дамоўленасці аб вызваленні палонных выконваюцца, а ў сектар Газа прыбыла самая вялікая за час канфлікту колькасць харчавання і гаручага. Перамір'е ў зоне канфлікту было аб'яўлена ў пятніцу. Зараз абмяркоўваецца прадаўжэнне рэжыму спынення агню на адзін-два дні.















