3.86 BYN
2.77 BYN
3.23 BYN
ААН: свету пагражае глабальная паводка
Чарговая пагроза чалавецтву. І ад каго? Генсак ААН ізноў гучна прадэклараваў клопат пра ўсіх і ўся.
Голад Гутэрыша больш не турбуе, зараз ён палохае павышэннем узроўню мора і заяўляе, што народам свету пагражае масавы зыход у "біблейскіх маштабах"
Антоніу Гутэрыш, Генеральны сакратар ААН: Наступствы ўсяго гэтага неймаверныя. Супольнасці і цэлыя краіны могуць знікнуць назаўжды. Свет стане сведкам масавага зыходу цэлых народаў у біблейскіх маштабах. Гэта пацягне за сабою разлютаваную канкурэнцыю за прэсную ваду, харчаванне, зямлю і іншыя рэсурсы.
Прычынамі такога зыходу ён называе самы рэзкі ўздым узроўню мора за апошнія тры тысячы гадоў і рэкордны нагрэў вады ў глабальным акіяне за апошнія 11 тысяч гадоў.















