3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Ад спякоты ў Саудаўскай Аравіі памерлі 14 чалавек
Моцная спёка ў Саудаўскай Аравіі стала прычынай масавай гібелі людзей. Паведамляецца, што ад яе памерлі 14 чалавек, яшчэ 17 лічацца прапаўшымі без весткі.
Сітуацыю пагаршае той факт, што ў краіне зараз вялікая колькасць іншаземцаў. Яны робяць хадж да святых для мусульман мясцін, у прыватнасці да Каабы. Улады спрабуюць засцерагчы паломнікаў усімі даступнымі сродкамі, бо хадж прадугледжвае шматгадзіннае знаходжанне на адкрытай мясцовасці пад пякучым сонцам. З іншага боку, чалавек, які памёр у паломніцтве, лічыцца ў мусульман шчасліўцам. Магчыма, яшчэ і таму ўдзельнікі хаджу не асабліва засцерагаюць сябе ад прамых сонечных прамянёў.















