3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Палата прадстаўнікоў ЗША зноў засталася без спікера
У ЗША сышоў з дыстанцыі чарговы кандыдат у спікеры Палаты прадстаўнікоў амерыканскага кангрэса, і дэпутаты ўжо падбіраюць новага. Ім стаў нейкі Джонсан, але перспектывы яго абрання на пасаду галоўнага адміністратара ніжняй палаты таксама нявызначаныя.
З-за адсутнасці спікера праца кангрэса практычна паралізаваная: парламент не ў стане прыняць ніводны бюджэтна-фінансавы закон.
Галоўныя ў лісце чакання - запыты Белага дома на дапамогу Ізраілю, Украіне, а таксама на фінансаванне ўласна амерыканскага ўрада.
Парламенцкі параліч працягваецца ўжо тры тыдні і сёння такі ж далёкі ад пераадолення, як і ў першы дзень. Рэспубліканская большасць не ў сілах знайсці кандыдатуру, якая б задавальняла гэтую фракцыю, дэмакратычная меншасць не мае галасоў, каб правесці каго-небудзь са сваіх, і спосабу вырашыць праблему не існуе. Параліч заканадаўчай галіны ўлады можа доўжыцца доўга.















