3.84 BYN
2.80 BYN
3.26 BYN
Папа Рымскі назваў украінскі канфлікт сусветнай вайной
Канфлікт ва Украіне з'яўляецца "сусветнай вайной" і не завершыцца ў найбліжэйшы час. Такі пункт погляду выказаў Папа Рымскі ў інтэрв'ю іспанскай газеце ABC. Пантыфік панаракаў, што яго заклікі да міру ва Украіне, з якімі ён не стамляецца выступаць, не чуюць.
Выказаў ён і сваё бачанне ролі рэлігіі і святароў. "Царква не можа займацца прапагандай на карысць аднаго з бакоў, але толькі суправаджаць народ, пакуль той сам не прыме рашэнне", - зрабіў выснову Францыск.















