3.83 BYN
2.81 BYN
3.26 BYN
Парламент Казахстана прыняў папраўкі ў Канстытуцыю
Папраўкі ў Канстытуцыю Казахстана ўнёс парламент краіны. Як і прапаноўвалася на высокіх трыбунах раней, зараз прэзідэнт зможа выбірацца толькі адзін раз на сямігадовы тэрмін. Змяніць норму надалей будзе нельга.
Сталіцы вернуць ранейшую назву. Нур-Султан ізноў стане Астаной. Папраўкі ў Канстытуцыю зараз павінен падпісаць прэзідэнт краіны Касым-Жамарт Такаеў.















