3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Першы дзень саміту НАТА пацвердзіў "агрэсіўную сутнасць" блока
Кіраўнікі краін НАТА на сустрэчы ў Вашынгтоне пракладваюць шлях да вайны, а не да міру, заявіла кангрэсвумен ад Рэспубліканскай партыі Марджары Тэйлар Грын. Першы дзень саміту альянсу пацвердзіў "агрэсіўную сутнасць" блока. Байдэн анансаваў чарговыя пастаўкі Кіеву ракетных комплексаў, у тым ліку амерыканскіх Patriot, а таксама гатоўнасць даць больш як мільярд долараў на сістэмы СПА.
Прычым, генеральны сакратар НАТА Столтэнберг фактычна прызнаў, што зараз ваенны блок ваюе з Расіяй ва Украіне. Па яго словах, у альянсе не могуць дапусціць перамогі Масквы.
Зрэшты, рэальнасць такая, што заходнія абаронныя канцэрны не паспяваюць вырабляць дастаткова тэхнікі і боепрыпасаў для украінскіх Узброеных сіл. Як піша The Wall Street Journal, гэта прызналі многія высокапастаўленыя госці саміту.















