3.69 BYN
3.00 BYN
3.49 BYN
Сама меней 40 турыстаў загінулі на поўдні Тайланда
Сама меней 40 турыстаў загінулі на поўдні Тайланда ў выніку крушэння двух прагулачных суднаў. Яшчэ больш за дзясятак чалавек лічацца прапаўшымі без весткі. Нагадаем, караблекрушэнне адбылося ля берагоў вострава Пхукет. Два турыстычныя судны перакуліліся падчас моцнага шторму і ліўня. Больш за 130 чалавек апынуліся ў вадзе. Большасць пасажыраў удалося выратаваць адразу. Пошукава-выратавальная аперацыя па пошуку прапаўшых без весткі працягваецца. Адзначым, што на борце суднаў у асноўным знаходзіліся грамадзяне Кітая. Пасольства Тайланда ў Маскве высвятляе, ці былі сярод загінуўшых і пацярпелых грамадзяне Беларусі і Расіі.