3.87 BYN
2.76 BYN
3.21 BYN
Пошукі батыскафа "Тытан" працягваюцца ў Атлантычным акіяне
У Атлантычным акіяне працягваюцца пошукі батыскафа "Тытан". Нагадаем, у падводным апараце знаходзяцца 5 чалавек. Усе яны адправіліся да месца гібелі "Тытаніка". Прыкладна праз 1 гадзіну 45 хвілін пасля апускання з экіпажам прапала сувязь.
Як адзначае заходняя прэса, шанцы на выратаванне невялікія. Мяркуецца, што запасаў паветра засталося прыкладна на суткі.
Пры гэтым, CNN інфармуе, што ратавальнікі чулі "акустычную зваротную сувязь". У які час удалося зафіксаваць гукі і як доўга яны працягваліся - пакуль не зразумела. Паведамляецца толькі, што яны былі падобныя на стук.















