3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Польшча можа цалкам закрыць мяжу з Украінай
Польшча можа цалкам закрыцьмяжу з Украінай, спыніўшы двухбаковы гандаль. Аб гэтым заявіў прэм'ер Дональд Туск. Ён падкрэсліў, што такое рашэнне будзе толькі часовым і ўзаемна балючым.
Тым часам падлічана, што вынікі пратэстнай актыўнасці польскіх фермераў пагражаюць Украіне сапраўднай эканамічнай катастрофай. Пры гэтым Варшава лічыць, што ЕС павінен вярнуцца да абмежаванняў на ўкраінскую прадукцыю, якія дзейнічалі да лютага 2022-га.
Акрамя таго, кіеўскіх чыноўнікаў папярэджваюць, што акцыі пратэсту на мяжы і па ўсёй краіне прадоўжацца мінімум месяц. Гэта значыць, найбліжэйшым часам украінскі экспарт у Еўропу разблакіраваны не будзе. У Кіеве палітыку польскіх улад ужо абвясцілі "адкрыццём другога фронту".















