3.84 BYN
2.80 BYN
3.26 BYN
Польшча адмовілася пераходзіць на еўра з-за эканамічных апасак
Польшча адмовілася пераходзіць на еўра і спаслалася на сумны прыклад Харватыі. У Варшаве ўпэўнены, што пераход на адзіную еўрапейскую валюту прывядзе краіну да цэнавага хаосу і росту інфляцыі.
Па сведчанні прэм'ера Маравецкага, харваты, якія прынялі еўра з новага года, зараз перажываюць цэнавы шок, бо прадукцыя на паліцах іх магазінаў толькі за тыдзень падаражэла на 70-80 %.
Раней у Варшаве ўжо заяўлялі, што з пераходам на еўра Заграб страціў галоўны атрыбут суверэнітэту і магчымасць уплываць на свой фінансавы рынак.
У ЕС сваімі нацыянальнымі валютамі працягваюць карыстацца 7 членаў: Балгарыя, Венгрыя, Данія, Польшча, Румынія, Чэхія і Швецыя.















