3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Польшча перадала Украіне чарговы пакет ваеннай дапамогі
Ваенная дапамога Украіне не спыняецца. Польшча перадала "незалежнай" 45-ты пакет ваеннай дапамогі. Яго састаў не выдаецца, вядома толькі, што ён уключае ў сябе значную колькасць боепрыпасаў. Акрамя таго, Польшча перадала Украіне 10 самалётаў МіГ-29.
Еўрасаюз і адміністрацыя Байдэна, здаецца, мабілізавалі ўсе намаганні на тое, каб вайна на Усходзе Еўропы не адчувала рэсурсавага голаду ні пры якім зыходзе амерыканскіх выбараў. Так, да канца кастрычніка "Вялікая сямёрка" плануе ўзгадніць выдзяленне Украіне крэдыту на 50 мільярдаў долараў - гэтыя грошы будуць выдаткаваныя галоўным чынам на ваенныя патрэбы.
З такой фінансавай падушкай, якая гарантуе працяг канфлікту, ніякі Трамп спыніць кровапраліцце не зможа.















