3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Польшча патраціць 2,5 млрд долараў на ўмацаванне мяжы
Польскі рэжым працягвае забіраць з бюджэту сродкі на будаўніцтва прыгранічнай агароджы.
Дональд Туск аб'явіў аб новым нацыянальным плане "Усходні шчыт". На яго Варшава выдзеліць 2,5 млрд долараў.
Што ўяўляе сабой праект? Гэта будаўніцтва фартыфікацыйных умацаванняў і мадэрнізацыя сістэм бяспекі, якія ўжо функцыянуюць. Размова пра ўчастак мяжы з Беларуссю і Расіяй працягласцю 400 км.
Раней было аб'яўлена, што такія работы пачалі і з агароджай з нашай краінай. Абнаўляюць плот, узведзены яшчэ ў 2022-м.
СМІ таксама паведамляюць, што Польшча стварае сеткі электронных сістэм назірання на прыгранічных участках рэк Буг, Свіслач і Істачанка.















