3.84 BYN
2.80 BYN
3.26 BYN
Польшча ўступіць у 2023 год без святла?
У Новы год без падпісаных кантрактаў. Польскія гарады рызыкуюць застацца без пастаўшчыкоў электрычнасці. Так, у горадзе Сувалкі ніводны з аператараў не падаў заяўкі на ўдзел у тэндарах. Кампаніі, адказныя за вытворчасць і пастаўку энергіі, проста ў гэтым не зацікаўленыя. Звязана гэта з механізмам замарожвання цэн на энерганосьбіты, для іх ён невыгадны. У мэрыі адкрыта гавораць, што не ведаюць, як будзе выглядаць сітуацыя з электрычнасцю пасля 1 студзеня.
З такой сітуацыяй сутыкнуліся ў дзясятку польскіх гарадоў. Пры гэтым на правядзенне чарговага тэндару часу няма, а кантракты на пастаўку мінаюць напрыканцы года.















