3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Польскія дальнабойшчыкі пачалі кругласутачную блакаду КПП "Медыка - Шэгіні"
Польскія дальнабойшчыкі пачалі кругласутачную блакаду чацвёртага пункта пропуску на мяжы з Украінай. Гаворка ідзе аб КПП "Медыка - Шэгіні", які з'яўляецца адным з найбольш загружаных пунктаў на мяжы дзвюх краін. Крызіс шырыцца. Саюз перавозчыкаў Славакіі пагражае з 1 снежня таксама заблакаваць пераход на мяжы з Украінай. Патрабаванні тыя ж, што і ў палякаў: аднаўленне сістэмы дазволаў для ўкраінскіх перавозчыкаў, якія, карыстаючыся паслабленнямі, прапаноўваюць ніжэйшыя цэны за свае паслугі.
У рэжыме чакання
Польскія фуры сутыкнуліся з чэргамі на мяжы з Германіяй. Там шматкіламетровы затор. Аўтар відэа - украінскі дальнабойшчык - адзначыў, што мытня ФРГ тармозіць усе машыны з польскімі нумарамі, а яго грузавік нават не спынілі. Зрэшты, гэта можа тлумачыцца дадатковымі мерамі кантролю з нямецкага боку, каб не дапусціць у ФРГ нелегальных мігрантаў.















