3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Польскія дальнабойшчыкі зноў хочуць заблакаваць пункт пропуску "Дарохуск-Ягадзін"
Польскія перавозчыкі працягваюць баставаць. Дальнабойшчыкі 18 снежня плануюць зноў заблакаваць пункт пропуску "Дарохуск-Ягадзін" на мяжы з Украінай.
Зараз там у чарзе стаяць больш як 2 тыс. украінскіх грузавікоў, але калі КПП зачыняць, іх колькасць можа павялічыцца ўдвая. Акцыю пратэсту плануюць працягваць да 8 сакавіка. Запыт на гэта да мясцовых улад ужо пададзены, паведамляюць польскія СМІ.
Таксама стала вядома аб трэцяй смерці на польскай мяжы. Чакаючы чаргі на праезд, памёр яшчэ адзін украінскі дальнабойшчык. Яго спрабавала выратаваць хуткая дапамога, але па дарозе ў бальніцу ён памёр.















