3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Польскія і амерыканскія знішчальнікі F-16 прыступілі да сумесных палётаў
Польскія і амерыканскія знішчальнікі F-16 прыступілі да сумесных палётаў у рамках вучэнняў на тэрыторыі ўсходнееўрапейскага члена НАТА. Яны прадоўжацца да 7 жніўня.
Такія манеўры праводзяцца на тэрыторыі Польшчы рэгулярна ў рамках Мемарандума аб супрацоўніцтве, падпісанага дзвюма краінамі ў 2011 годзе.
Падчас вучэнняў пілоты адпрацоўваюць працэдуры баявога прымянення самалётаў F-16, а пілоты ВПС Польшчы такім чынам умацоўваюць функцыянальную сумяшчальнасць і супрацоўніцтва з амерыканскімі ВПС.















